Электронное обращение

Абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”

7 снежня 2019 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №36 г.Гомеля імя Івана Мележа” пройдзе абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”.

Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў, павышэння агульнага культурнага ўзроўню гаварэння, фарміравання ў навучэнцаў спецыяльных камунікатыўных уменняў і навыкаў, выяўлення здольных і лінгвістычна адораных дзяцей.

У конкурсе прымуць удзел навучэнцы IХ-ХI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з ліку пераможцаў ІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.

Конкурс будзе праводзіцца ў ІІІ туры:

І тур. Прадстаўленне мультымедыйнага эсэ па тэмах:

IX клас – “Нацыянальнае беларускае адзенне”.

X клас – “Нацыянальныя беларускія стравы”.

XI клас – “Нацыянальны беларускі арнамент”.

Крытэрыі ацэнкі:

ü змест (да 2 балаў);

ü творчае рашэнне (да 1 бала);

ü цэласнасць успрымання і прадстаўлення эсэ (да 1 бала);

ü уменне трымацца перад публікай (да 1 бала).

ІІ тур. Вуснае выказванне на адну з прапанаваных тэм. На працягу 15 мінут вучань рыхтуе прамову на адну з 2-х прапанаваных тэм. Кожны з удзельнікаў выступае да 5 мінут і адказвае на пытанні журы.

Крытэрыі ацэнкі:

ü адпаведнасць выказвання абранай тэме (да 3 балаў);

ü лагічнасць і будова выказвання (да 3 балаў);

ü культура маўлення (да 3 балаў);

ü тэхніка прамаўлення (да 3 балаў);

ü эфектыўнасць маўлення (да 3 балаў).

ІІІ тур. “Выкажы сваю думку” (праходзіць у вуснай форме без папярэдняй падрыхтоўкі ўдзельнікаў конкурсу па прапанаваных урыўках мастацкага тэксту, афарызмах, цытатах).

Крытэрыі ацэнкі:

ü адпаведнасць выказвання абранай тэме (да 5 балаў);

ü лагічнасць і будова выказвання (да 3 балаў);

ü культура маўлення (да 2 балаў).

У склад журы запрошаны выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны і Панякова І.І., настаўнік ДУА “Гімназія №56 г.Гомеля імя А.А.Вішнеўскага”, трэнер абласной каманды ўдзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

Жадаем поспехаў вучням і іх настаўнікам!

Новости отделов образования, спорта и туризма администраций районов г. Гомеля