Электронное обращение

 У 2023/2024 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі, якія рэалізоўваюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, выкарыстоў­ваюцца дзённікі навучэнцаў, выдадзеныя паліграфічнымі прадпрыемствамі ў 2023 годзе ў адпаведнасці з тыпавымі формамі дзённіка навучэнца, якія зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2022 года № 267 (у рэдакцыі ад 16 мая 2023 года № 157). Акрамя таго, могуць выкарыстоў­вацца дзённікі, выпушчаныя ў 2022 годзе, па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі.

Згодна з пастановай, прапаноўваецца па 2 тыпавыя формы дзённіка для вучняў пачатковай (III—IV класы) і старэйшай (V—XI класы) школы. Можна выбраць мову — рускую ці беларускую.

На тыльным баку вокладкі пазначаны кантакты і адрас сайта Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі. Тут жа ёсць і QR-код, які вядзе на інтэрактыўную платформу “Патриот.by”.

На ўнутраным баку вокладкі размешчаны дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь — выя­вы сцяга і герба, тэкст гімна. На ўнутраным баку задніка дзённіка змяшчаецца інфармацыя пра дзяржаўныя святы, святочныя дні і памятныя даты ў нашай краіне.

У тыпавой форме дзённіка таксама ёсць старонкі, дзе пазначаны асноўныя правы і абавязкі навучэнца. У прыватнасці, згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, вучань мае права на атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў установы адукацыі; бясплатнае карыстанне бібліятэкай, фізкультурна-спартыўнымі збудаваннямі, вучэбнай базай установы адукацыі; заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, грамадскай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці; удзел у фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых, спартыўных мерапрыемствах, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах.

Нагадваецца парадак вядзення дзённіка, дзе сказана, што ўсе запісы павінны весціся з захаваннем наступных патрабаванняў:

  • запаўняць дзённік на адной з дзяржаўных моў;
  • пісаць акуратна, без памылак, разборлівым почыркам, карыстацца шарыкавай ручкай з пастай фіялетавага або сіняга колеру. Нельга выкарыстоўваць каляровыя алоўкі, фламастары, наклейкі і аплікацыі;
  • у пачатку навучальнага года запаўняць тытульны ліст, указ­ваючы прозвішча і ўласнае імя ў родным склоне, запісваць расклад вучэбных заняткаў;
  • назвы вучэбных прадметаў запісваць з малой літары — беларуская мова, матэматыка і г.д. — на ўсіх старонках дзённіка, у тым ліку пры запаўненні раскладу вучэбных заняткаў;
  • заданні і назвы месяцаў запісваць у дзённіку з малой літары.

Правілы скарачэння слоў рэгламентуюцца настаўнікам згодна з існуючымі нормамі.

Традыцыйна ў дзённіку прадугледжаны старонкі з графамі для заўваг настаўнікаў, а таксама прысвечаныя канікулам, дзе можна пазначыць іх даты, плануемыя мерапрыемствы, час і месца правядзення.

Разварот дзённіка традыцый­ны — з раскладам вучэбных прадметаў па днях тыдня, графамі для запісу дамашняга задання і выстаўлення адзнак. На апошняй старонцы табліца, куды будуць уносіцца звесткі аб выніках правядзення прамежкавай і выніковай атэстацыі ў 2023/2024 навучальным годзе.

Новости отделов образования, спорта и туризма администраций районов г. Гомеля